У Бразіліі завяршыліся летнія XXXI  Алімпійскія гульні
22.08.2016
Летнія Алімпійскія гульні завяршыліся, беларусы заваявалі 9 медалёў: 1 залаты - у скачках на батуце, 4 сярэбраныя - у цяжкай атлетыцы 75 і 105 кілаграмаў, жаночай барацьбе, кіданні молата, і 4 бронзавыя: грэка-рымская і вольная барацьба, плаванне, у веславанні на байдарках і каноэ жаночай чацвёркі. Сярод усіх нацыянальных каманд планеты мы на саракавым месцы. Паводле ацэнкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Максіма Рыжанкова, наша каманда на Алімпіядзе выступіла годна. Беларусь змагла заваяваць практычна столькі ж медалёў, як і яе найбуйнейшыя суседзі, - Польшча і Украіна. Наступныя летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Японіі.
Падзяліцца:

Вверх