27.07.2016
У Беларусі адкрываецца моладзевы чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. У ім прымуць удзел 1 тысяча 300 спартсменаў з 62 краін. Беларусы - фаварыты прэстыжнага турніру. У Заслаўе прыбылі і зусім экзатычныя зборныя, у прыватнасці, з Філіпін, Эквадора. Заезды канаістаў і байдарачнікаў пачнуцца ўжо заўтра. Асвятляць чэмпіянат свету будуць журналісты з Германіі, Францыі, Азербайджана, Бразіліі.
Падзяліцца:

Вверх