17.08.2016
Сёння на Алімпіядзе ў Рыа разгуляюць 16 камплектаў узнагарод. Беларускія спартсмены будуць змагацца ў двух відах спорту. Бягуха Аліна Талай пазмагаецца за ўзнагароды ў сваім каронным відзе - стомятроўцы з бар"ерамі. На старт папярэдніх забегаў на дыстанцыі 800 метраў выйдуць Марына Арзамасава і Юлія Кароль. У кваліфікацыйных заездах байдарак-адзіночак возьме ўдзел беларуска Марына Літвінчук. Таксама сёння за выхад у фінал будуць змагацца беларускія кідальнікі молата Іван Ціхан, Павел Барэйша і Сяргей Каламіец. На Алімпіядзе ў медальным заліку лідзіруе зборная ЗША, на другім месцы - Вялікабрытанія, кітайскія атлеты замыкаюць тройку лідараў. Зборная Беларусі з пяццю ўзнагародамі займае 37 пазіцыю.
Падзяліцца:

Вверх