16.08.2016
Пяты медаль беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе. Сёння ноччу Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу па барацьбе ў грэка-рымскім стылі. Беларус не пакінуў шанцаў балгарыну Мікалаю Байракаву - 4:1 на нашу карысць. Вынік - адзіны алімпійскі медаль у гэтым відзе спорту за апошнія 8 гадоў. З заваяваннем узнагароды Джавіда Гамзатава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. І ўжо вядомы алімпійскі выбар спартсмена. 7,5 тысячы рублёў Прэзідэнцкі спартыўны клуб пералічыць на рахунак гомельскай СДЮШАР, дзе пачынаў трэніравацца наш барэц. Сёння ў Рыа вызначацца чэмпіёны ў 25 відах спорту.
Падзяліцца:

Вверх