12.07.2016
У Мінску сёння адбудуцца праводзіны беларускай спартыўнай дэлегацыі на летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра. На стартах чатырохгоддзя нашу краіну будуць прадстаўляць 144 атлеты ў 25 відах спорту. Цырымонія ўрачыстых праводзінаў пройдзе ў Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Тут адбудуцца выбары капітана і сцяганосца нашай зборнай. Сёння ж алімпійцы ўскладуць кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі. Першая група беларускіх атлетаў адправіцца ў Рыа-дэ-Жанейра 23 ліпеня. Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня. На спаборніцтвах будуць разыграныя 306 камплектаў медалёў.
Падзяліцца:

Вверх