12.08.2016
Уладзімір Самсонаў заняў 4 месца па настольным тэнісе, беларускія баскетбалісткі саступілі турчанкам.
У Рыа-дэ-Жанэйра завяршыўся чарговы дзень Алімпіяды. За крок ад п"едэстала спыніўcя наш Уладзімір Самсонаў. Cпартсмен саступіў японцу Мізутамі ў матчы па настольным тэнісе за бронзу і заняў чацвёртае месца. Не выйдуць у плэй-оф і беларускія баскетбалісткі. Матч Беларусь - Турцыя скончыўся паражэннем нашай каманды з лікам 71:74. Сёння ў Рыа разыграюць 24 камплекты ўзнагарод. У стральбе лежачы паспрабуюць трапіць у дзясятку Юрый Шчарбацэвіч і Віталь Бубновіч. Таксама нашы атлеты выступяць у спартыўнай хадзьбе, скачках на батуце, штурханні ядра, цяжкай атлетыцы і плаванні.
Падзяліцца:

Вверх