15.08.2016
У актыве беларускай зборнай адзін залаты медаль, два сярэбраныя і адзін бронзавы.
У Рыа-дэ-Жанэйра працягваюцца Алімпійскія гульні. Дзясяты дзень спаборніцтваў вызначыць яшчэ 17 алімпійскіх чэмпіёнаў. У спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ Беларусь прадставіць жаночая каманда, лёгкаатлеты пазмагаюцца за траплянне ў фінал у трайным скачку. Акрамя таго, будзем сачыць за выступленнямі беларускіх атлетаў у кіданні молата, бегу на 400 метраў з бар"ерамі, веласіпедным шматбор"і, грэка-рымскай барацьбе. За траплянне ў фінал пазмагаюцца і беларускія сінхраністкі. Нагадаем, пакуль у скарбонцы зборнай чатыры медалі, Беларусь на 29-м месцы.
Падзяліцца:

Вверх