28.07.2016
У Заслаўі афіцыйна стартаваў моладзевы чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. На першынство прыехалі больш за тысячу ўдзельнікаў з 62-х краін. Нашу зборную прадстаўляюць 47 спартсменаў. Сярод іх дзеючыя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, таму беларусаў можна лічыць фаварытамі водных гонак.
Падзяліцца:

Вверх