11.07.2016
У фінале партугальцы абгулялі гаспадароў чэмпіянату французаў 1:0 (у дадатковы час).
Зборная Партугаліі ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы па футболе. У фінале партугальцы адолелі гаспадароў турніру французаў. Асноўны час завяршыўся з лікам 0:0. Усё ішло да таго, што без галоў абыдзецца і экстра-тайм, але за тры хвіліны да свістка Эдэр забіў пераможны мяч. Адзначым, партугальцы выйгралі фінальны матч фактычна без сваёй галоўнай зоркі: Крышціяну Раналду атрымаў траўму ўжо на 9-й хвіліне і праз некаторы час пакінуў поле. Тым не менш, яму атрымалася падняць над галавой чэмпіёнскі кубак. Такая магчымасць была ў Раналду 16 гадоў таму, але тады партугальцы прайгралі ў фінале хатняга Еўра грэкам.
Падзяліцца:

Вверх