31.08.2016
Зборная Беларусі сёння адправіцца на Паралімпіяду, якая пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Сцяганосцам нашай каманды абраны Аляксандр Трыпуць, капітанам - Ганна Канюк. У Гульнях возьмуць удзел 20 беларускіх атлетаў у пяці відах спорту - плаванне, фехтаванне, акадэмічнае веславанне, лёгкая атлетыка і дзюдо. Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў пройдзе 7 верасня, а спаборніцтвы пачнуцца на наступны дзень. Усяго ў Рыа выступяць больш за 4 тысячы спартсменаў і будзе разыграна 528 камплектаў узнагарод.
Падзяліцца:

Вверх