05.08.2016
Увага мільёнаў аматараў спорту прыкавана да падзей у Бразіліі. Сёння ў гадзіну 15 па беларускім часе ў Рыа-дэ-Жанэйра адкрываюцца 31-я летнія Алімпійскія гульні. Арганізатары абяцаюць маляўнічае шоу, якое прадоўжыцца каля 3 гадзін. Тым часам у самім Рыа людзі стаяць шматгадзінныя чэргі за білетамі на адкрыццё. Сёння ў Бразілію адправілася апошняя частка групы беларускіх спартсменаў - каманды па скачках у ваду і лёгкай атлетыцы, а таксама па мастацкай гімнастыцы. Усяго нашу краіну на Алімпіядзе будуць прадстаўляць 124 атлеты ў 24 відах спорту.
Падзяліцца:

Вверх