02.08.2016
Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра будуць асвятляць больш чым 6 тысяч журналістаў з усёй планеты. Для іх працы падрыхтаваныя спецыяльныя памяшканні з неабходным абсталяваннем. У галоўным медыяцэнтры ёсць кафэ, магазіны, банкі і пральні.
У Бразіліі будуць працаваць і некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускіх СМІ. Так, спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" на час Гульняў стане кругласутачным алімпійскім каналам. Рэпартажы з Рыа-дэ-Жанейра будуць выходзіць у эфір тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 2". Агульны аб"ём алімпійскага вяшчання складзе больш за 500 гадзін.
Падзяліцца:

Вверх