18.08.2016
Сёння ўдзельнікі Алімпіяды ў Рыа разыграюць 27 камплектаў узнагарод. Беларускія атлеты выступяць у чатырох медальных намінацыях. Так, Марына Ліцвінчук стартуе ў вырашальным заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 500 метраў. Васіліса Марзалюк і Марыя Мамашук выступяць у барцоўскіх сутычках. А ноччу Таццяна Халадовіч пазмагаецца за медалі ў кіданні кап"я, Марына Арзамасова ў бегу на 800 метраў - за выхад у фінал. У медальным заліку лідзіруе зборная ЗША, на другім месцы - Вялікабрытанія, кітайскія атлеты замыкаюць тройку лідараў. Зборная Беларусі з пяццю ўзнагародамі займае 37-ю пазіцыю.
Падзяліцца:

Вверх