21.07.2016
У Падмаскоўі праходзіць чэмпіянат свету па парашутным спорце сярод вайскоўцаў. Нашы спартсмены ў ім прэтэндуюць на золата. Спаборніцтвы будуць доўжыцца да 28 ліпеня. Разам са зборнай Узброеных сіл Беларусі сваё майстэрства пакажуць 350 спартсменаў з 38 краін. Удзельнікі спаборнічаюць у скачках з парашутам на дакладнасць прызямлення, у групавой і індывідуальнай акрабатыцы. Імёны пераможцаў абвесцяць у наступны чацвер.
Падзяліцца:

Вверх