21.07.2016
Прызавы фонд Паўмарафону-2016 - $25 000. Каманда мары першай пачала падрыхтоўку да Мінскага паўмарафону. Сёлета свята бегу пройдзе ў Дзень горада, 4 верасня. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця стартуюць ад Палаца спорту ў 11 гадзін. Дыстанцыі застануцца ранейшымі - 5, 10 і 21 кіламетр. Кожны зможа выбраць адлегласць сабе па сілах. Сёлета арганізатары разлічваюць на яшчэ большую колькасць удзельнікаў. Прызавы фонд Паўмарафону-2016 складзе 25 000 долараў. Пераможца самай доўгай дыстанцыі атрымае 4 000. Летась у Мінскім паўмарафоне прынялі ўдзел больш як 16 000 чалавек з 36 краін свету.
Падзяліцца:

Вверх