18.08.2016
12 спаборніцкі дзень Алімпійскіх гульняў стартаваў для беларусаў больш чым удала. Марына Літвінчук выйшла ў фінал байдарак-адзіночак і ўжо сёння пазмагаецца за золата ў вырашальным заездзе на дыстанцыі 500 метраў. Іван Ціхан і Сяргей Каламоец таксама атрымалі перамогу ў кіданні молата. А вось для Аліны Талай забег у стомятроўцы скончыўся няўдачай. Ужо сёння Васіліса Марзалюк і Марыя Мамашук выступяць у барцоўскіх сутычках. А ўначы Таццяна Халадовіч пазмагаецца за медалі ў кіданні кап"я, а Марына Арзамасава ў бегу на 800 метраў - за выхад у фінал. У медальным заліку лідзіруе зборная ЗША, на другім месцы - Вялікабрытанія, кітайскія атлеты замыкаюць тройку лідараў. Зборная Беларусі з пяццю ўзнагародамі займае 37 пазіцыю.
Падзяліцца:

Вверх