11.07.2016
Усяго на чэмпіянаце Еўропы ў Беларусі тры ўзнагароды.
Іван Ціхан вяртаецца ў сусветную эліту. На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Амстэрдаме беларускі малатабоец заваяваў серабро. Пасля трох спроб Ціхан ішоў трэцім, але ў выніку здолеў палепшыць вынік і паслаць снарад на 78 метраў 84 сантыметры. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Сяргей Каламоец заняў 6-е месца.
Па выніках чэмпіянату Еўропы ў скарбонцы зборнай Беларусі тры ўзнагароды. Акрамя серабра Ціхана, гэта золата Таццяны Халадовіч у кіданні кап"я і другое месца Аліны Талай у бегу на 100 метраў з бар"ерамі. У агульнакамандным заліку Беларусь на 12-м месцы.
Падзяліцца:

Вверх