Галоўныя падзеі гэтага дня Алімпіяды для беларусаў - настольны тэніс і баскетбол
11.08.2016
Сёння ў алімпійскім Рыа будзе разыграна 19 камплектаў узнагарод. Галоўныя падзеі гэтага дня для беларусаў - настольны тэніс і баскетбол. Уладзімір Самсонаў правядзе паядынак супраць кітайца Чжана Цзіке. Пераможца гэтай сустрэчы гарантуе сабе як мінімум серабро. Таксама сёння пройдзе баскетбольны матч паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Турцыі і фіналы ў плаванні. А вось паўфіналы Кацярыны Карстэн і Станіслава Шчарбачэні перанесеныя з-за непагадзі.А па выніках пятага дня Алімпіяды баксёр Дзмітрый Асанаў трапляе ў 1/8 у вагавой катэгорыі да 56 кілаграмаў і ў наступным этапе пазмагаецца з прадстаўніком Манголіі.
Падзяліцца:

Вверх