21.07.2016
Сваё майстэрства прадэманструюць 16 наймацнейшых верталётных экіпажаў з Беларусі, Расіі, Чэхіі, Аўстрыі і Польшчы.
Фестываль авіяцыйнага спорту пройдзе ў канцы ліпеня на аэрадроме "Баравая". У спаборніцтве будуць удзельнічаць 16 наймацнейшых верталётных экіпажаў з Беларусі, Расіі, Чэхіі, Аўстрыі і Польшчы.
Больш за трыццаць лепшых беларускіх парашутыстаў рыхтуюцца ўстанавіць нацыянальны рэкорд - сабраць у вольным падзенні фігуру, якая павінна пабіць рэкорд 2014 года, - 20 чалавек. Акрамя гэтага, у кожнага на фестывалі будзе магчымасць сфатаграфавацца з аналагам легендарнага верталёта з "Цвёрдага арэшка - 5". Менавіта Мі-26, самы вялікі ў свеце верталёт, падніме парашутыстаў у паветра.
Падзяліцца:

Вверх