05.08.2016
Да старту XXXI Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра застаецца некалькі гадзін. Сёння ўначы ў гадзіну 15 па беларускім часе на стадыёне "Маракана" пачнецца цырымонія афіцыйнага адкрыцця Гульняў. Да сённяшняга вечара алімпійскі агонь пераадолее 20 000 кіламетраў па зямлі і больш за 10 000 кіламетраў па паветры. Арганізатары абяцаюць тры гадзіны незабыўнага шоу, дзе будзе шмат бразільскай музыкі і танцаў. За алімпійскія медалі ў Рыа пазмагаюцца спартсмены з больш як 200 краін. У тым ліку 124 атлеты прадставяць Беларусь у 24 відах спорту. Сцяганосцам нашай зборнай стане чэмпіён свету, пераможца Першых Еўрапейскіх гульняў веласіпедыст Васіль Кірыенка. А запаліць алімпійскі агонь даверана каралю футбола Пеле.
Падзяліцца:

Вверх