04.08.2016
Да старту Алімпіяды застаецца дзень. Частка нашай зборнай ужо ў Бразіліі. У алімпійскай вёсцы ўжо прайшла цырымонія ўзняцця беларускага флага. А напярэдадні на прэс-канферэнцыі з удзелам сусветных лідараў настольнага тэніса Уладзімір Самсонаў адказваў на шматлікія пытанні. Беларус упершыню згуляў на Алімпіядзе 20 гадоў таму ў Атланце. Гульні ў Рыа стануць для нашай легенды настольнага тэніса шостымі. Самсонаў па-ранейшаму ў першай дзясятцы сусветнага рэйтынгу, дзякуючы чаму ў Бразіліі пачне барацьбу толькі з трэцяга раўнда. Адной з першых у барацьбу ўступіць яшчэ адна наша легенда - Кацярына Карстэн. Яна была ўдзельніцай Гульняў яшчэ ў 1992-м у Барселоне. У беларускага сцяганосца - веласіпедыста Васіля Кірыенкі - гонка адбудзецца ўжо на наступны дзень пасля адкрыцця.
Падзяліцца:

Вверх