02.08.2016
Бразілія рыхтуецца да адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Дарэчы, з улікам складанай фінансавай сітуацыі ў краіне цяперашняя цырымонія будзе не такой маштабнай і дарагой, як у папярэднія гады ў іншых краінах.
Яшчэ да старту Алімпіяда ў Рыа стала адной з самых скандальных. Праблемы не абмінулі і беларускую зборную, адзначаюць у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Так, несправядліва адхіленая ад удзелу ў Гульнях каманда па веславанні на байдарках і каноэ. Тым не менш, усе беларускія атлеты рашуча настроеныя на перамогу. На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях каманда Беларусі будзе прадстаўленая больш чым у 75-ці дысцыплінах.
Падзяліцца:

Вверх