08.08.2016
У Бразілію зноў адправіліся беларускія спартсены - цяжкаатлеты. Сярод іх і дзеючы чэмпіён свету Вадзім Стральцоў. Спаборніцтвы ў гэтай дысцыпліне стартуюць 10 жніўня. Тым часам сёння на Алімпійскіх гульнях разыгрываюць 14 камплектаў медалёў. Беларусы Ілья Чаргейка і Віталь Бубновіч выступяць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Да старту рыхтуюцца і прадстаўнікі паруснага спорту Таццяна Драздоўская і Мікіта Цыркун. У акадэмічным веславанні сёння выступяць жаночая двойка і мужчынская чацвёрка. Ракеткі па настольным тэнісе расчахляць Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч.
Падзяліцца:

Вверх