31.08.2016
Беларускія спартсмены адправіліся на Паралімпіяду ў Бразілію. За медалі ў Рыа будуць змагацца дваццаць нашых атлетаў у пяці відах спорту. Спаборніцтвы сярод спартсменаў-інвалідаў пачнуцца 7-га, а скончацца 18-га верасня. На Паралімпіядзе ў Паўднёвай Амерыцы будуць разыграныя больш за паўтысячы камплектаў узнагарод у 22-х відах спорту. Упершыню пройдуць спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ і трыятлоне.
Падзяліцца:

Вверх