28.07.2016
Міжнародная авіяцыйная федэрацыя дабіваецца ўключэння парашутнага спорту ў пералік летніх алімпійскіх дысцыплін. На чэмпіянаце свету па парашутным спорце беларускія спартсменкі сталі чэмпіёнкамі свету ў групавой дакладнасці прызямлення. Другое месца ў расіянак, трэцяе - у кітаянак. На чэмпіянаце свету ўпершыню прымяняецца ўнікальная сістэма электронных суддзяў. Для дакладнага прызямлення спартсмен павінен улічваць звыш 20 параметраў. За шэсць дзён спартсмены больш як 30-ці краін свету зрабілі дзве з паловай тысячы скачкоў. Міжнародная авіяцыйная федэрацыя спадзяецца дабіцца ўключэння парашутнага віду спорту ў пералік летніх алімпійскіх дысцыплін.
Падзяліцца:

Вверх