23.08.2016
Спартсменаў віталі балельшчыкі, кіраўнікі спартыўных федэрацый і міністр спорту і турызму.
Самыя заўзятыя фанаты беларускага спорту гэтыя дні праводзяць у Нацыянальным аэрапорце. Сюды прадаўжаюць прыбываць рэйсы з нашымі алімпійцамі з Рыа-дэ-Жанэйра. Напярэдадні прызямліўся самалёт з чэмпіёнам Гульняў Уладзіславам Ганчаровым, а таксама з бронзавымі медалістамі - барцом Ібрагімам Саідавым і экіпажам жаночай байдаркі-чацвёркі Маргарытай Махнёвай, Надзеяй Лепяшко, Вольгай Худзенкай, Марынай Літвінчук. Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў расказаў, што ехаў у Рыа-дэ-Жанэйра па серабро, але вельмі рады, што заваяваў золата.
Падзяліцца:

Вверх