29.07.2016
На аэрадроме "Баравая" ў гэтыя выхадныя пройдзе фестываль авіяцыйнага спорту. За ўзнагароды пазмагаюцца 16 наймацнейшых экіпажаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Чэхіі. Таксама беларускія скайдайверы рыхтуюцца ўстанавіць нацыянальны рэкорд. Сорак парашутыстаў трэніруюцца стварыць аб"ёмную фігуру ў вольным падзенні. Упершыню для рэкорду ў неба паднімецца і самы вялікі ў свеце верталёт - Мі-26 з фільма "Цвёрды арэшак". Назіраць за падзеямі ў небе можна будзе і на вялікім экране. Галоўная ідэя фестывалю - паказаць некалькі відаў авіяцыйнага спорту ў адным месцы і ў адзін час. І як стала вядома падчас падрыхтоўкі фестывалю, у 2018 годзе ў Беларусі можа прайсці чэмпіянат свету па верталётным спорце.
Падзяліцца:

Вверх