27.07.2016
Да галоўнай спартыўнай падзеі года - Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра - застаецца крыху больш за тыдзень. У паўднёваамерыканскую краіну адправілася беларуская каманда па акадэмічным веславанні, якая ў свеце лічыцца моцным сапернікам. Нашу краіну ў гэтым відзе спорту на Алімпіядзе прадставіць і легендарная двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн, для якой гэта ўжо сёмыя Гульні. Беларускія спартсмены нацэленыя на перамогу. Спаборніцтвы па акадэмічным веславанні пачнуцца 6 жніўня. Імёны першых прызёраў будуць вядомыя толькі 10 жніўня. Завершыцца турнір для весляроў 13 жніўня. Усяго ж у Рыа ў гэтым відзе спорту будзе разыграна 14 камплектаў медалёў.
Падзяліцца:

Вверх