19.08.2016
Сёння на Алімпіядзе разыграюць 22 камплекты ўзнагарод. Яшчэ адзін медаль! Беларуска Марыя Мамашук заваявала серабро алімпійскага турніру па жаночай барацьбе. У фінальным паядынку наша спартсменка саступіла японцы Рысака Каваі. Серабро Мамашук дазволіла Беларусі падняцца на 36 пазіцыю ў агульным медальным заліку. Сёння на Алімпіядзе вызначацца яшчэ 22 чэмпіёны. У фінале па кіданні молата выступяць нашы Іван Ціхан і Сяргей Каламоец. У паўфінале на старт выйдзе беларуская байдарка-чацвёрка. Пачнецца кваліфікацыя па гімнастыцы. Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна выступяць у шматбор"і.
Падзяліцца:

Вверх