Беларусь згуляе з Францыяй на чэмпіянаце свету па хакеі
17.05.2016
Каб застацца ў элітным дывізіёне, беларусам трэба набраць 1 ачко.
Вырашальны матч для зборнай Беларусі па хакеі. Сёння ў заключным туры групавога этапа чэмпіянату свету наша каманда згуляе з Францыяй. Па выніках паядынку вырашыцца, ці застануцца беларусы ў элітным дывізіёне. Для гэтага нашым хакеістам трэба набраць адно ачко, гэта значыць не прайграць у асноўны час. Пачатак гульні ў 16:15.
Напярэдадні ў нашай групе зборная Германіі перамагла Венгрыю 4:2. А Канада з лікам 4:0 разграміла Францыю. Турнірная табліца выглядае так: Канада і Фінляндыя - па 18 ачкоў, Германія - 13, ЗША - 9, Славакія - 6, Францыя - 5, Венгрыя і Беларусь - па 3.
У групе А Расія напярэдадні выйграла ў Нарвегіі 3:0, а Данія ў Казахстана 4:1.
Падзяліцца:

Вверх