30.08.2016
Беларусь падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Нашы канкурэнты ў арганізацыі сусветнага першынства стануць вядомыя на найбліжэйшым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея. Вядома таксама, што заяўку на правядзенне гэтага чэмпіянату свету плануе падаць Фінляндыя. У выпадку няўдачы наша краіна мае намер падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату ў 2022 годзе. Беларусь на сусветным узроўні зарэкамендавала сябе як годны арганізатар па выніках правядзення хакейнага чэмпіянату ў 2014 годзе.
Падзяліцца:

Вверх