10.08.2016
Уладзімір Самсонаў упершыню прабіўся ў паўфінал турніру па настольным тэнісе.
Беларусы атрымалі дзве гучныя перамогі на спаборніцтвах у Бразіліі. Жаночая зборная абгуляла бразільянак з лікам 65:63. Наступны матч за выхад у чвэрцьфінал беларускі правядуць у чацвер супраць каманды Турцыі. Паспяховым для беларусаў быў і турнір па настольным тэнісе. Уладзімір Самсонаў упершыню на сваёй шостай Алімпіядзе прабіўся ў паўфінал турніру, абгуляўшы саперніка з Германіі Дзмітрыя Аўчарова з лікам 4:2. Сёння нашы спартсмены будуць выступаць у многіх дысцыплінах. Першым чынам, гэта шашэйная велагонка з паасобным стартам, у якой прымуць удзел Алена Амялюсік і Васіль Кірыенка. Аляксандр Буйкевіч правядзе сустрэчу ў фехтаванні, а Дзмітрый Асанаў - у боксе.
Падзяліцца:

Вверх