05.09.2016
IIHF разглядае магчымасць правядзення ў Беларусі ЧС па хакеі ў 2021 або 2022 гадах. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў перспектывы развіцця беларускага хакея з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем. За 2-3 гады ў галіне павінен быць наведзены поўны парадак. Гэта тычыцца ўсёй сістэмы падрыхтоўкі спартсменаў. Бакі падрабязна абмеркавалі алімпійскую кваліфікацыю, калі наша зборная прапусціла шанц трапіць на Алімпіяду-2018. Пры гэтым Рэнэ Фазель адзначыў высокую цікавасць беларусаў да хакея. Перапоўненая "Мінск-Арэна" - сведчанне таго, што ў нашай краіне любяць спорт і ўмеюць арганізоўваць спаборніцтвы на самым высокім узроўні. Зараз міжнародная федэрацыя разглядае магчымасць правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 або 2022 гадах.
Падзяліцца:

Вверх