28.11.2016
Неспрыяльныя метэаўмовы сталі прычынай адмены авіярэйсаў у Маскве.

Снег, маразы і галалёдзіца. На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму. Слупкі тэрмометраў па начах будуць апускацца да мінус 15. У першыя зімовыя выхадныя будзе да 7 градусаў ніжэй за нуль. Заўтра снег пройдзе па большай частцы тэрыторыі краіны. Снегапады і парывісты вецер бушуюць у Маскве - там сёння і заўтра адмянілі дзясяткі авіярэйсаў. Таксама непагадзь стала прычынай вялікіх затораў на дарогах.
Падзяліцца:

Вверх