24.11.2016
Пытанні рэагавання на крызісныя сітуацыі і процідзеянні тэхналагічнаму тэрарызму абмяркуюць удзельнікі Парламенцкай асамблеі АДКБ сёння ў Санкт-Пецярбургу. У мерапрыемстве прыме ўдзел і дэлегацыя Беларусі. На разгляд прапаноўваюць праекты дакументаў, якія датычацца прававога забеспячэння барацьбы з карупцыяй, адказнасці за гандаль людзьмі. Таксама на парадку дня - выбары новага старшыні і дадаткі ў праграму дзейнасці Парламенцкай асамблеі АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў краін-удзельніц на наступную пяцігодку.
Падзяліцца:

Вверх