17.11.2016
Экіпаж новай экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю афіцыйна зацверджаны да палёту. Узначаліць экспедыцыю наш суайчыннік Алег Навіцкі. У яго камандзе амерыканскі астранаўт Пегі Уітсан і француз Тама Песке. Наперадзе ў іх больш за 50 навуковых эксперыментаў і праца з расійскім, японскім і амерыканскім грузавымі караблямі. Гэта будзе ўжо другі палёт Навіцкага. Сказанае на дарогу слова ад Прэзідэнта Беларусі Алег Навіцкі атрымаў напярэдадні. Ужо сёння бліжэй да апаўночы адбудзецца запуск ракеты-носьбіта "Саюз". Касмічная экспедыцыя прадоўжыцца 180 дзён.
Падзяліцца:

Вверх