05.12.2016
Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер аб"явілі ў Беларусі 6 снежня.

Аэрафлот праз завею адмяніў сённяшні вячэрні рэйс Масква - Мінск. Усяго ад неспрыяльных метэаўмоў аэрапорты Масквы адмянілі больш за 50 авіярэйсаў, яшчэ 10 затрыманыя. Сёння ўвечар сіноптыкі прагназуюць снежныя завеі з парывістым ветрам. Пагоршыцца надвор"е і ў Беларусі. На заўтра аб"явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра днём месцамі панізіцца да 10 градусаў марозу. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, чакаецца моцны вецер парывамі да 18 метраў за секунду.
Падзяліцца:

Вверх