28.11.2016
У пасольстве Кубы ў Мінску адкрыта кніга спачуванняў у сувязі са смерцю Фідэля Кастра. Тут кожны можа выказаць словы спачування кубінскаму народу з 9:00 да 13:00 і з 15:00 да 18:00. З самой раніцы мінчане і госці сталіцы прыносяць да пасольства кветкі і свечкі, каб ушанаваць памяць камандантэ. А на Кубе працягваецца дзевяцідзённая жалоба. Сёння на Востраве свабоды пачнецца развітанне з Фідэлем Кастра. Затым прах Кастра правязуць па 13 правінцыях краіны. Пахаванне пройдзе ў нядзелю.
Падзяліцца:

Вверх