12.12.2016
Развіццё безбар"ернага асяроддзя абмеркавана сёння ў Мінску ў рамках праекта ПРААН "Інклюзіўная Беларусь". Айчынныя і замежныя эксперты абмеркавалі ўклад медыцыны, органаў сацабароны і масмедыя ў стварэнне роўных умоў для ўсіх катэгорый насельніцтва. Адна з ініцыятыў - стварыць перыёдыку са шрыфтам Брайля для сляпых і людзей са слабым зрокам. Ідэю падтрымліваюць у Міністэрстве інфармацыі нашай краіны. Праект ПРААН - "Інклюзіўная Беларусь". Ён прайшоў у пяці гарадах і сабраў прапановы па ўключэнні розных уразлівых слаёў насельніцтва ў жыццё грамадства. Размова аб палове мільёна жыхароў краіны - менавіта столькі людзей з інваліднасцю пражывае ў Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх