23.11.2016
У Гомель сёння дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў і абраз блажэннай Матроны Маскоўскай. Яна з"яўляецца адной з самых ушанаваных рускіх святых ХХ стагоддзя і лічыцца заступніцай сям"і і апякункай мацярынства. Матроне моляцца аб замужжы, зачацці і цяжарнасці, просяць дапамогі пры хваробах. Рэліквіі будуць знаходзіцца ў храме Праабражэння Гасподняга па 4 снежня. Пакланіцца ім можна з 8:00 да 20:00 штодня. Рэгулярна каля каўчэга будуць ажыццяўляцца набажэнствы і акафісты святой.
Падзяліцца:

Вверх