10.11.2016
У Беларусі моцны цыклон прынёс зімовае надвор"е - парывісты вецер і мокры снег. З-за снегападу каля сотні невялікіх населеных пунктаў у краіне застаюцца абясточанымі. Больш за ўсё ад мокрага снегу пацярпелі Брэсцкая і Віцебская вобласці. А ў Віцебску пабіты снежны рэкорд, які трымаўся амаль 70 гадоў. Вышыня белага покрыва ў абласным цэнтры - 16 сантыметраў. ДАІ арганізавала кругласутачны маніторынг. Нягледзячы на моцны снегапад, Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме. Затрымліваюцца толькі 2 рэйсы з Масквы. Па краіне па-ранейшаму аб"яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне. Заўтра ўначы чакаецца да мінус 14.
Падзяліцца:

Вверх