30.11.2016
У Беларусі з 1 снежня павялічваюцца працоўныя пенсіі ў сярэднім на 5%. Пры пералічэнні ўлічвалася сярэдняя заработная плата памерам 626 рублёў 11 капеек. Такім чынам, сярэдняя пенсія складзе 298 рублёў 19 капеек. Пры гэтым у кожнага пенсіянера яна будзе залежаць ад індывідуальнага стажу працы і велічыні заробку падчас працоўнай дзейнасці. Папярэдні раз мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі павышаліся ў жніўні. На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне стаяць 2,6 млн атрымальнікаў пенсій.
Падзяліцца:

Вверх