09.11.2016
Пасля невялікага пацяплення - зноў мінус і мокры снег. Сёння ў Беларусі чакаюцца моцныя ападкі. Месцамі туман і галалёдзіца. Слупкі тэрмометраў паднімуцца не вышэй за тры цяпла. Тэмпература паветра ніжэй за кліматычную норму амаль на пяць градусаў.
Тым часам камунальныя службы рыхтуюцца да снегападаў. Першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя запрацуе ў канцы года ў Мінску. За суткі ўстаноўка зможа ўтылізаваць да 5 тысяч кубаметраў снегу - гэта больш як 330 грузавых машын з аб"ёмам кузава 15 кубічных метраў. Пры нармальнай загрузцы праект акупіцца на працягу трох-чатырох гадоў.
Падзяліцца:

Вверх