16.12.2016
Напярэдадні ў Прэзідэнта ішла размова  і аб працягу аптымізацыі праваахоўных і сілавых ведамстваў. Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў, прымаючы з дакладам Дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслава Зася. Амаль на 13% у параўнанні з папярэднім годам скарацілася колькасць ДТЗ і лік загінуўшых у іх. Зафіксавана станоўчая   дынаміка ў сферы барацьбы са злачыннасцю. Усё гэта робіць магчымай аптымізацыю. Аднак Прэзідэнт звярнуў увагу, што да гэтага пытання трэба падыходзіць паэтапна і выверана.
Падзяліцца:

Вверх