24.11.2016
У Беларусі набірае папулярнасць вытворчы турызм. У краіне больш за дзясятак прадпрыемстваў, куды можна заказаць тур і паглядзець, як робяць, напрыклад, кар"ерныя самазвалы, пальчаткі, сыр або абутак. Толькі летась шкляныя майстэрні ў Бярозаўцы наведалі больш за 15 тысяч чалавек. Некаторыя кампаніі арганізуюць сувенірныя крамы або дэгустацыі - у залежнасці ад асартыменту вытворчасці. Прадстаўнікі Міністэрства спорту паведамілі, што прапрацоўваецца магчымасць бязвізавага ўезду ў Беларусь на 5 дзён. Гэты своеасаблівы від турызму даўно папулярны ў ЕС.
Падзяліцца:

Вверх