12.12.2016
Беларускія медыкі актыўна развіваюць малаінвазіўную хірургію. Дзякуючы лапараскапіі і рэнтгенахірургіі аперацыі на сэрцы, галаўным мозгу і ўнутраных органах усё часцей праходзяць праз маленечкі ўкол без прымянення скальпеля. У выніку перыяд рэабілітацыі пацыентаў у большасці выпадкаў скарачаецца ўсяго да трох дзён. Урачам на дапамогу прыходзіць сучасная тэхніка. Зараз, напрыклад, сэрца можна разгледзець у трох- і нават чатырехмерным вымярэнні, а паталогію ўнутраных органаў заўважыць відэакамера ў фармаце HD.
Падзяліцца:

Вверх