02.11.2016
Беларусь накрыла снегам - цыклон Gisi прынёс у краіну небывалыя ападкі для лістапада. На захадзе і ў цэнтральных раёнах снег суправаджаецца моцным ветрам, на ўсходзе ідзе дождж. Дарогі апрацоўваюцца супрацьгалалёднымі рэагентамі, снегаўборачная тэхніка расчышчае пакуль цэнтральныя вуліцы і праспекты, у спальных раёнах працуюць дворнікі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, днём пацяплее, і снег пачне раставаць. Такое надвор"е захаваецца да выхадных.
Падзяліцца:

Вверх