28.11.2016
У праваслаўных вернікаў сёння пачаўся Піліпаўскі пост. Гэта адзін з чатырох шматдзённых постаў, які прадоўжыцца да 6 студзеня ўключна. Галоўная мэта - духоўнае ачышчэнне чалавека праз пакаянне і малітву. Таксама ў гэтыя дні вернікі абмяжоўваюць сябе ў ежы, адмаўляюцца ад мяса, малака, яйкаў і масла. Сёлета ўваходжанне ў Піліпаўскі пост у праваслаўных амаль супадае з католікамі. Напярэдадні для хрысціян заходняга крыла пачаўся Адвэнт.
Падзяліцца:

Вверх