15.12.2016
Студэнты, якія адмовіліся ад размеркавання, больш не павінны вяртаць стыпендыю. Такія змяненні зацвердзіў Саўмін. Застануцца ў выпускнікоў і грошы за харчаванне і ўтрыманне інтэрнатаў. Аплаціць прыйдзецца толькі фактычныя выдаткі ВНУ. Сюды ўваходзіць зарплата рабочых, узносы на сацыяльнае страхаванне, расходныя матэрыялы, камандзіроўкі, аплата транспартных і камунальных паслуг, сувязі і рамонту. У выніку, калі скласці мінімальную стыпендыю за пяць гадоў, атрымаецца толькі траціна сумы, якую трэба было пакрываць выпускнікам. Змяненні закрануць таксама выпускнікоў ПТВ, каледжаў і ліцэяў.
Падзяліцца:

Вверх