10.11.2016
У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы ў Беларусі моцны цыклон прынёс зімовае надвор"е - моцны вецер і мокры снег. Напярэдадні адбылося амаль тры сотні ДТЗ. Не абышлося і без адключэння энергазабеспячэння. Паводле апошніх даных, абясточанымі застаюцца больш як 30 населеных пунктаў і амаль 150 трансфарматарных падстанцый. Няпростая сітуацыя на дарогах. Сёння ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. МНС рэкамендуе вадзіцелям адмовіцца ад далёкіх паездак, а пешаходам быць вельмі ўважлівымі. Між тым, чакаецца пахаладанне. У пятніцу ноччу тэмпература паветра ў некаторых раёнах панізіцца да мінус 14.
Падзяліцца:

Вверх